ЦВК адказала на скаргу штаба Бабарыкі

11.07.2020 / 17:20

На гэтым тыдні штаб Віктара Бабарыкі атрымаў адказ ад ЦВК на скаргу аб праверцы амаль 200 000 подпісаў, якія не былі прынятыя, паведамляе штаб палітыка.

У адказе гаворыцца, што «Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае механізму абскарджання пратаколаў аб высвятленні колькасці подпісаў выбаршчыкаў».

У штабе паведамілі, што не згодныя з ЦВК і падалі адпаведную скаргу ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Nashaniva.com