Крэмль назваў людзей, якія адмаўляюць COVID-19, вар'ятамі

12.07.2020 / 14:17

Фота Міхаіла Кліменцьева, ТАСС

Людзі, якія адмаўляюць існаванне каранавіруса, з'яўляюцца «як мінімум невукамі», у горшым выпадку — «вар'ятамі» [»безумцами» — НН], заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«Гэтая хвароба існуе. Гэтая хвароба асаблівая», — сказаў Пяскоў, які сам перахварэў на COVID-19, у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1».

Ад каранавіруснай інфекцыі, па словах прадстаўніка Крамля, бывае «часам страшна», бо арганізм не разумее, што адбываецца.