У Хоцімскім раёне перавярнулася фура з 20 тонамі яблыкаў пры спробе схавацца ад мытнікаў

13.07.2020 / 18:44

У Хоцімскім раёне затрымалі кіроўцу расійскай фірмы, які спрабаваў схавацца на фуры з дваццаццю тонамі яблыкаў, паведамляе Магілёўская мытня.

Кіроўца грузавіка ехаў у кірунку беларуска-расійскай мяжы з перавышэннем хуткасці. Калі супрацоўнікі мытні паспрабавалі яго спыніць, мужчына паспрабаваў уцячы. Але ў вёсцы Ліпаўка кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем — і машына перакулілася.

Супрацоўнікі мытні выявілі ў кузаве партыю яблыкаў на агульную суму ў 72 000 рублёў. У кіроўцы не было ніякіх дакументаў на груз.

Nashaniva.com