Жыхарка Баранавічаў знайшла ў банкамаце чужую картку і пайшла па крамах

17.07.2020 / 12:41

Фота Волі Афіцэравай

Выпадак апісала брэсцкая абласная міліцыя.

У міліцыю звярнулася жанчына: яна недзе пакінула картку, а пасля ўжо праз некалькі хвілін сталі спісвацца грошы. Жанчыне сталі прыходзіць смскі 

Яна выказала здагадку, што магла забыць карту ў банкамаце.

Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій з дапамогай запісаў камер відэаназірання выявілі асобу «новай уладальніцы» банкаўскай карты.

Ёй аказалася непрацуючая 55-гадовая гараджанка, якая стаяла ў чарзе наступнай.

Яна пабачыла карту і хутка прысабечыла. А затым пайшла па крамах.

Nashaniva.com