Валерый Цапкала сышоў на самаізаляцыю як кантакт першага кола

18.07.2020 / 11:21

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала працягвае выстаўляць відэазвароты, але пры гэтым не з'яўляецца на людзях, нават не прыйшоў на пасяджэнне ЦВК. 

Валерый і Вераніка Цапкалы. Фота Надзеі Бужан

Як тлумачыць тэлеграм-канал HARBACEVIČ, аказваецца, Цапкала сышоў на самаізаляцыю праз каранавірус — палітык стаў кантактам першага кола.

Nashaniva.com