У цэнтры Гомеля абвалілася кветкавая кампазіцыя на шляху картэжу Лукашэнкі ВІДЭА

21.07.2020 / 17:31

На плошчы Леніна ў Гомелі павалілася кампазіцыя з кветак, паведамляюць «Сильные новости».

Як паведаміў сведка, кампазіцыя была на шляху картэжу Лукашэнкі, які прыехаў сёння ў Гомель. Мяркуючы па ўсім, вецер паваліў канструкцыю ў той час, калі кіраўнік дзяржавы праязджаў міма.

Крыху пазней такі ж інцыдэнт адбыўся і ля новай паліклінікі на вуліцы Мазурава. Пасля выступу Лукашэнкі моцны вецер перакуліў кветнік з петуніямі.