Віктару Бабарыку выстаўлена новае абвінавачванне — цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення

24.07.2020 / 15:41

Экс-старшыні Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку выстаўлена новае абвінавачванне. Генеральная пракуратара запэўнівае, што ён атрымаў 28 мільёнаў рублёў «незаконных узнагароджванняў».

Раней прэтэндэнту ў прэзідэнты інкрымінавалі тры артыкулы — дача хабару, ухіленне ад выплаты сум падаткаў і легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Цяпер было вырашана замяніць артыкул «дача хабару» на «прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў у асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы».

Гэты новы артыкул прадугледжвае пакаранне ажно да 15 гадоў зняволення.

Nashaniva.com