8000 віцебчукоў віталі Ціханоўскую на эмацыйным мітынгу ФОТАРЭПАРТАЖ

24.07.2020 / 21:59

Каманда кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай працягвае перадвыбарчую агітацыю па краіне. Пасля сённяшніх фенаменальных сустрэч у Глыбокім і Наваполацку аб'яднаны штаб дабраўся да абласнога цэнтра — Віцебска. Зноў сустрэча прайшла ўдала для альтэрнатыўнага кандыдата. Мітынг у Віцебску стаў самым масавым і эмацыйным за сёння.

У якой атмасферы праходзіла сустрэча — глядзіце ў фотарэпартажы Надзеі Бужан.

Чытайце таксама: Ціханоўская ў Віцебску. На сустрэчу сабраліся 8000 чалавек ВІДЭА

Фота Надзеі Бужан