ЗША выведуць з Германіі амаль 12 тысяч вайскоўцаў

29.07.2020 / 19:06

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША мае намер вывесці з Германіі каля 12 тысяч вайскоўцаў, але амаль палову з іх пакінуць у Еўропе для процідзеяння пагрозам з боку Расеі, паведамляе Reuters.

У найбліжэйшы час будзе перамешчаная адносна невялікая група амерыканскага ваеннага кантынгенту. На вывад іншых вайскоўцаў спатрэбяцца гады і мільярды даляраў.

Nashaniva.com