Колькі чалавек пратэставала ў Мінску і рэгіёнах у нядзелю?
10.08.2020 / 16:59
фота Надзеі Бужан
Ацаніць колькасць дакладна складана, бо пратэсты адны дэманструюць пешкі, а іншыя — ездзяць на аўтамабілях і сігналяць.
У Мінску вечарам у нядзелю дэманстрацыі, пратэсты, флэшмобы аўтамабіляў адбываліся ў некалькіх дзясятках лакацый. Гэта не лічачы таго, што грамадзяне збіраліся практычна каля кожнага выбарчага ўчастка.
У рэгіёнах, па інфармацыі МУС, акцыі пратэсту прайшлі ў 33 гарадах. Там таксама цяжка палічыць колькасць удзельнікаў: адны проста гулялі, другія, меншасць, ажыццяўлялі актыўныя дзеянні супраць міліцыі, трэція ездзілі на аўтамабілях і сігналілі.