Трамп захацеў абмеркаваць з Расіяй сітуацыю ў Беларусі

18.08.2020 / 18:45

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча абмеркаваць з Расеяй сітуацыю ў Беларусі.

Пра гэта ён заявіў у аўторак, выступаючы перад журналістамі ў Белым доме.

«Мы размаўляем з многімі людзьмі, і ў зручны час мы будзем гаварыць з Расеяй, будзем гаварыць з іншымі», - паведаміў амерыканскі лідар.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі, па ўсёй бачнасці, «не занадта шмат дэмакратыі». Пры гэтым, са слоў Трампа, я акцыі пратэсту выглядаюць мірнымі.

Nashaniva.com