Калеснікава: У нас пытанне вывесці краіну з саюзу з Расіяй нават не стаіць на парадку дня

18.08.2020 / 19:23

Пра гэта заявіла Марыя Калеснікава на прэс-канферэнцыі Каардынацыйнай рады.

«У нас гэтае пытанне наогул не стаіць на парадку дня. Мы расцэньваем заявы Лукашэнкі як спробу маніпуляцыі і падману» — сказала Калеснікава.

Яна падкрэсліла, што апазіцыя ў выпадку прыходу да ўлады не мае намеру адмаўляцца ад дзеючых міжнародных дамоўленасцяў з краінамі-партнёрамі, уключаючы Расію.

«Мы канструктыўна настроеныя да ўсіх знешніх партнёраў Рэспублікі Беларусь. Мы лічым, што ўсе дамоўленасці павінныя выконвацца. Мы пацвярджаем жаданне і гатоўнасць выбудоўваць узаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі-партнёрамі, безумоўна ўключаючы Расійскую Федэрацыю» — заявіла Калеснікава.

Nashaniva.com