МУС: Зараз 44 чалавекі адбываюць адміністрацыйны арышт

18.08.2020 / 19:38

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 44 арыштаваныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

У тым ліку, у ЦІП на Акрэсціна знаходзяцца 6 чалавек, з якімі праводзяць следчыя дзеянні. Інфармацыю пра іх размясцілі пры ўваходзе ў ізалятар.

Nashaniva.com