За суткі зафіксавана 128 новых выпадкаў каранавіруса

19.08.2020 / 17:53

Па стане на 19 жніўня ў Беларусі зарэгістраваныя 69 тысяч 801 чалавек (+128) са станоўчым тэстам на COVID-19. Ад учора зроблена больш за 7500 тэстаў. 

За суткі ад каранавіруса памерла 5 чалавек. Агулам за перыяд эпідэміі ў Беларусі, па афіцыйных звестках, 622 ахвяры інфекцыі. 

Nashaniva.com