Шпіталізаваны брат Вадзіма Дзевятоўскага Алег

21.08.2020 / 22:12

Як стала вядома Tribuna.com, шпіталізаваны 47-гадовы Алег Дзевятоўскі — брат старшыні БФЛА Вадзіма Дзевятоўскага. Алег Дзевятоўскі — вядомы ў мінулым спартсмен, член зборнай Беларусі па водных лыжах. А зараз галоўны трэнер нацыянальнай зборнай.

Пры гэтым не ўдалося атрымаць пацвярджэнне таго, што шпіталізаваны Вадзім Дзевятоўскі. Пра гэты факт паведамляў сёння ўвечары тэлеканал СТБ.

У каментары для «Нашай нівы» Вадзім Дзевятоўскі, распавядаючы пра свой допіс пра Лукашэнку, заявіў, што аб гэтым папрасіў напісаць яго брат Алег.

Нагадаем, сёння днём Вадзім Дзевятоўскі апублікаваў у сваім фэйсбуку наступны запіс: «Лукашэнка — не мой прэзідэнт!».

Nashaniva.com