Сярэдні заробак за месяц вырас на 39 рублёў

25.08.2020 / 17:45

Фота Волі Афіцэравай.

Сярэдняя налічаная зарплата ў ліпені склала 1287,5 рубля, паведамляе Белстат, што на 38,6 рубля больш, чым месяцам раней.

З улікам сярэдняга курсу даляра за ліпень, яна склала $534.

Чыстымі (пасля выліку падаходнага падатку), сярэдняя зарплата складае 1 107,25 рубля ($459).

Nashaniva.com