Білеты на матч Беларусь — Андора будуць каштаваць не больш за 40 тысяч рублёў

24.04.2009 / 15:17

Цэны на білеты на адборачны матч чэмпіянату свету па футболе 2010 году Беларусь — Андора (6 чэрвеня, Гродна) будуць не больш за 40 тысяч рублёў, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас.

Гродна будзе ўпершыню прымаць матч на ўзроўні нацыянальных зборных. Па словах Нявыгласа, традыцыя гуляць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах, будзе працягнутая і ў будучыні.