Трамп афіцыйна пагадзіўся балаціравацца ў прэзідэнты ЗША

28.08.2020 / 08:09

Дональд Трамп даў афіцыйную згоду зноў балаціравацца ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Выступаючы ў чацвер позна ўвечары ў Белым доме ў рамках агульнанацыянальнага з'езда рэспубліканцаў, Трамп падзякаваў аднапартыйцам за давер і прыняў іх прапанову стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы на маючых адбыцца ў лістападзе выбарах, паведамілі інфармагенцтвы.

Трамп таксама заявіў, што маючыя адбыцца выбары стануць самымі важнымі ў гісторыі Злучаных Штатаў.

«Ніколі раней выбаршчыкі не сутыкаліся з больш выразным выбарам паміж партыямі — два бачанні, дзве філасофіі, дзве павесткі. Гэтыя выбары вырашаць, ці захаваем мы амерыканскую мару або мы дазволім сацыялістычнаму парадку дня разбурыць наш запаветны лёс. <…> Гэтыя выбары вырашаць, ці будзем мы абараняць амерыканскі лад жыцця або ж дазволім радыкальнаму руху цалкам яго знішчыць. Гэтага не адбудзецца!» — падкрэсліў Трамп.

Nashaniva.com