Мінздароўя: Рэктар Гродзенскага медуніверсітэта застаўся на пасадзе

28.08.2020 / 15:17

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала чуткі пра зняцце з пасады рэктара Гродзенскага медуніверсітэта:

«У сувязі з чуткамі аб зняцці рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктара Аляксандравіча Сняжыцкага паведамляем, што паважаны рэктар адчувае сябе выдатна і актыўна рыхтуе свой універсітэт да пачатку новага навучальнага года», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Мінздароўя.

Nashaniva.com