Караеў: Ад каранавіруса памерлі 11 супрацоўнікаў міліцыі
31.08.2020 / 17:32
Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today агучыў лічбы захворвання каранавірусам сярод супрацоўнікаў міліцыі.
Юрый Караеў. Фота Надзеі Бужан.
Па ягоных словах, гэтыя даныя яму штодня а 7 ранку дакладае начальнік медычнага ўпраўлення міністэрства. Агулам захварэлі 4654 супрацоўнікі міліцыі, паправіліся на момант інтэрв’ю 4299 чалавек.
«Памерлых адзінаццаць», — сказаў Караеў.
«Міліцыя не можа сысці на аддаленую працу: сёння не рабуйце, не забівайце. Участковы павінен пайсці па ўчастку, як бы ён маску не насіў, ён усё адно кантактуе з людзей», — адзначыў міністр.