Першую электраэнергію на БелАЭС плануецца выпрацаваць да лістапада

03.09.2020 / 09:25

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе БЕЛТА.

«Работы вядуцца згодна з графікам. Пры гэтым бяспека для нас галоўны прыярытэт. Ніякай спешкі, усё выконваецца строга па рэгламенце, пад кантролем Дзяржатамнагляда. Ідзе падрыхтоўка да вывядзення рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці. Наступны этап — энергетычны пуск з падключэннем энергаблока ў энергасістэму краіны. Плануецца, што да лістапада на БелАЭС будуць выпрацаваныя першыя кілават-гадзіны», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Nashaniva.com