Кавалькову і Дылеўскага зноў будуць судзіць

03.09.2020 / 10:38

Сяброў прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага зноў будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна, піша «Радыё Свабода» ў тэлеграм-канале.

Сёння іх меліся вызваліць з ЦІП на Акрэсціна пасля адбывання адміністрацыйнага арышту 10 сутак.

У чым абвінавачваюць сяброў рады, пакуль невядома.

Nashaniva.com