Сіноптыкі далі прагноз на пятніцу і выходныя

03.09.2020 / 11:31

У пятніцу на ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +7..+13°С, на ўсходзе +14..+17°С; днём +18..+24°С.

У суботу раніцай і днём пераважна па захадзе краіны — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +7..+13°С, на захадзе да +15°С, днём +18..+25°С.

У нядзелю, 6 верасня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна на паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу +10..+16°С, днём +16..+23°С, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +24..+26°С.

Nashaniva.com