У Мінску закрылі некалькі цэнтральных станцый метро

06.09.2020 / 12:56

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

У 12.30 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. 

Таксама закрылі і станцыю «Пушкінская», каля якой сабралася вялікая калона дэманстрантаў, што ідуць у бок цэнтра Мінска.

Nashaniva.com