Прэм'ер Галоўчанка: Пасля вакцыны пачуваюся цудоўна

09.09.2020 / 17:03

Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць пацвердзіў, што яго стан здароўя пасля прышчэпкі ад COVID-19, зробленай 3 верасня, не змяніўся, піша БЕЛТА.

«Пачуваюся выдатна, на нагах, як бачыце, цэлы дзень. Працую ў поўную сілу. Так што просьба наконт майго стану здароўя не турбавацца», — сказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама ўдакладніў, што аб якіх-небудзь тэрмінах рэгістрацыі вакцыны казаць пакуль рана, «тым больш мы плануем яшчэ часткова лакалізаваць яе канчатковую вытворчасць (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб фасоўцы), каб зрабіць таннейшым кошт».

Nashaniva.com