Вольга Кавалькова і Святлана Ціханоўская запісалі супольны відэазварот

11.09.2020 / 11:36

Яны расказалі пра ціск на Каардынацыйную раду: арышты, пагрозы, выдварэнне за мяжу. Але заявілі, што Раду гэта не спыніць, і заклікалі далучацца да яе. Праца Рады будзе арганізаваная «ў межах агульнанацыянальнага руху» і «ў межах закона», — падкрэсліваюць жанчыны.

«Мы не дзелім людзей па моўнай прыкмеце, або на тых, хто ходзіць у касцёл, а хто ў царкву. Мы — для ўсіх».

Nashaniva.com