Алене Лазарчык аддалі сына ФОТАФАКТ

19.09.2020 / 13:53

6-гадовага Арцёма забралі ў прытулак, бо маці не забрала яго з групы падоўжанага дня. Алена кажа, што яе трымалі ў міліцыі. Пры гэтым ні бацьку, ні бабулі, ні старэйшай сястры Арцёма не пазванілі, нібыта таму што не ведалі іх тэлефонны нумар.

Сітуацыя неадназначная. Старэйшыя дзеці Алены знаходзяцца ў дзіцячым доме, бо яе пазбавілі бацькоўскіх правоў на іх праз праблемы з алкаголем.

На заклік сацсетак больш за 200 чалавек прыйшлі ў прытулак на вуліцы Бірузова, куды патрапіў сын Алены Лазарчык.

Фота Надзеі Бужан