Асуджаную на 15 сутак журналістку Алену Доўнар перавялі ў баранавіцкі ізалятар

02.10.2020 / 10:00

Пра гэта піша Еўрарадыё.

Алена Доўнар была затрыманая падчас асвятлення «Жаночага маршу» ў Мінску 26 верасня, а затым асуджаная на 15 сутак. Яна была ў жодзінскім ізалятары. Сябры распавядаюць, што яе перавезлі ў баранавіцкі ізалятар.

Па іх словах, у жодзінскім бракуе месцаў.