9 траўня — жалобнае набажэнства ў Хатыні

05.05.2009 / 17:51

9 траўня ў Хатынi (Лагойскі раён) каля вечнага агню памяць нявiнных ахвяраў Другой сусветнай вайны будзе ўшанавана падчас жалобнага набажэнства,

якое ўзначаліць кс. Сяргей Дабрагост, пробашч кораньскай i плешчанiцкай парафiй.

Хатынь — былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці, якая была знішчана фашыстамі вясной 1943 г. Сёння гэтая вёска не значыцца на геаграфічнай карце Беларусі. У памяць аб загінуўшых у 1969 г. на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі быў узведзены мемарыяльны комплекс.

Як вядома, пераважная большасць з тых, хто загiнуў у полымi хатынскай трагедыi, былi католiкамi.

catholic.by