У лабавым сутыкненні ў Кобрынскім раёне загінулі два чалавекі

04.10.2020 / 11:32

Фота СК

Здарэнне адбылося ноччу 4 кастрычніка ў вёсцы Пецькі, піша СК у сваім тэлеграм-канале

Там адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў Audi, які кіраваў 31-гадовы жыхар Пружанскага раёна і Fiat, якім кіраваў 29-гадовы мясцовы жыхар.

Кіроўцы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння.

Распачата крымінальная справа.

Nashaniva.com