Сіноптыкі: 8 кастрычніка — да +19

08.10.2020 / 07:28

8 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Раніцай і ў першай палове дня ў асобных раёнах захаваецца туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра +14.. +19°C.

У Мінску без істотных ападкаў. Раніцай і ў першай палове дня месцамі па горадзе туман. Тэмпература паветра раніцай +13..+15°C, днём +16.. +18°C, увечары +13..+15°C.

Nashaniva.com