Лукашэнка агучыў галоўныя крытэрыі пры адборы кадраў

09.10.2020 / 14:00

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе.

«Найважнейшае пытанне, якое цяпер стаіць — надзейнасць. Мы ўжо занадта свабодна адчувалі сябе пры падборы і прызначэнні кадраў, а яны потым пераабуліся некаторыя. І пераабуліся тыя, каго я выгадаваў на сваіх руках. Таму надзейнасць цяпер, патрыятызм, адданасць ідэям народа — выходзіць на першае месца», — заявіў Лукашэнка.

Адпаведнае відэа размясціў тэлеграм-канал «Пул першага».