Сілавікі затрымалі экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева, а таксама яго сыноў за арганізацыю масавых беспарадкаў

10.10.2020 / 14:43

24.kg

Супрацоўнікі сілавых структур затрымалі былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі краіны.

Гэта адбылося праз чатыры дні пасля таго, як былога кіраўніка дзяржавы выпусцілі з СІЗА пад ціскам пратэстоўцаў у Бішкеку.

Ён быў асуджаны на 11 гадоў, але пасля пратэстаў яго перавялі пад хатні арышт.

Таксама былі затрыманыя сыны экс-прэзідэнта Кадыр і Сеід, а таксама целаахоўнікі экс-прэзідэнта — Канат Сагімбаеў і Дамір Мусакееў.

Nashaniva.com