Сіноптыкі: 15 кастрычніка — каля +13, магчымы дождж

15.10.2020 / 07:57

15 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. У многіх раёнах невялікія дажджы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +8..+13°C, па паўднёвым усходзе +14..+16°C.

У Мінску магчымы невялікі дождж. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +5..+7°C, днём +10..+12°C, увечары +6..+8°C.

Nashaniva.com