Леўчанка пасля Акрэсціна: Спала 13 дзён на халодных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду

абноўлена

Вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.

15.10.2020 / 13:16

Радыё Свабода

Сёння спартсменка павінна была выйсці на волю пасля 15 сутак арышту, аднак зноў была затрыманая на трое сутак. Зараз ідзе суд за ўдзел у акцыі 20 верасня, піша Tribuna.com.

«Сплю 13 дзён на халодных металічных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду. Не выводзілі пяць дзён у прыбіральню, у нас не працуе зліў. З'явіліся вошы. Ніхто не дапамагае з лячэннем. Адчуваю запаленне па жаночай частцы. Суддзя заявіла, што хадайніцтва аб зменах умоў утрымання не будзе задаволенае», — сказала Леўчанка на судовым пасяджэнні.

Рашэнне суда — штраф 810 рублёў. Яе павінны вызваліць

Бацькі Алены прыехалі зноў на Акрэсціна чакаць вызвалення дачкі

Тэлевядучы Дзмітрый Кахно

Аднак сустрэць яе не ўдалося. Алена патэлефанавала маці і паведаміла, што ўжо дома. Яе адпусцілі адразу пасля суда.

Фоты Надзеі Бужан