Так выглядае чарга на Акрэcціна ў чацвер — адзіны дзень прымання перадач ФОТА

22.10.2020 / 09:25

БАЖ

Чацвер — адзіны дзень перадач на Акрэсціна. У 9:00 мы запісаліся ў чаргу пад нумарам 112, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграм-канале.

З раніцы вялікая калона аўтазакаў з затрыманымі выехала ў Баранавічы. Цяпер людзі стаяць у чарзе, каб даведацца, ці засталіся іх родныя на Акрэсціна.

Родныя арыштаваных журналістаў таксама чакаюць тут. Пазней высветлілася, што Вадзіма Заміроўскага, Усевалада Зарубіна, Арцёма Маёрава перавялі ў Баранавічы.

Nashaniva.com