Беларусь апусцілася на 90-е месца ў рэйтынгу ФІФА

22.10.2020 / 11:14

У свежым рэйтынгу ФІФА футбольная зборная Беларусі за месяц страціла тры пазіцыі і апусцілася на 90-е месца.

Нас абагнала Грузія, якой мы прайгралі ў плэй-оф Лігі нацыі. Грузіны ўзняліся на тры пазіцыі і займаюць 87-е месца.

У лістападзе беларусы ў Лізе нацый згуляюць з Літвой (дома) і Албаніяй у гасцях. У албанцаў, дарэчы, 69-е месца ў рэйтынгу.

Найлепшая пазіцыя беларусаў у рэйтынгу была ў 2010 годзе. Тады пры Берндзе Штанге мы былі 38-я.

Nashaniva.com