На БТ паказалі «статыстыку» пра затрыманых дэманстрантаў, але лічбы не сыходзяцца ФОТАФАКТ

28.10.2020 / 23:13

У эфіры БТ сёння выйшла праграма «Понятная политика. Плюс», прысвечаная пратэстам. Паказалі фрагмент статыстыкі пра затрыманых дэманстрантаў. І лічбы відавочна не сыходзяцца.

На БТ паказалі, што сярод затрыманых падчас мітынгаў 9-12 жніўня было:

— 52% беспрацоўных

— 54% супрацоўнікаў камерцыйных структур

— 27% супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў

Агулам 133%.

Дзякуючы якой метадалогіі даследавання прыйшлі да такіх лічбаў — невядома.

Nashaniva.com