Бацька чатырох дзяцей, што выйшаў учора з плакатам «Вы неверагодныя» да гімназіі №4, атрымаў 15 сутак
30.10.2020 / 13:01
Андрэй Асіпенка прыйшоў учора да мінскай гімназіі № 4 з плакатам «Вучнi, вы неверагодныя, ганарымся вамi».
Па словах жонкі, ён хацеў падтрымаць школьнікаў, якія выконвалі беларускамоўныя песні і выступалі з акцыямі пратэсту на пераменах.
У МУС паведамілі «што «невядомы з плакатам у руках «баламуціў розумы дзяцей «пратэстнымі поглядамі, сарваў навучальны працэс і заклікаў да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах».
Сёння ён атрымаў у судзе 15 сутак арышту. У яго чацвёра непаўналетніх дзяцей, трое вучацца ў гэтай школе, а сам ён уваходзіць у апякунскую раду, піша Tut.by.