Жыхароў Бабруйска падазраюць у тым, што падпалілі чыгуначныя пуці, каб спыніць грузавы цягнік

11.11.2020 / 18:03

Супрацоўнікі МУС яшчэ ў кастрычніку затрымалі траіх бабруйчан, якія падпалілі кіёск. Следства высветліла іх дачыненне і да пашкоджання чыгуначных пуцей.

Паблізу вёскі Станцыя Ясень Асіповіцкага раёна мужчыны развялі ў каляіне вогнішча з рыззя, каб спыніць лакаматыў. Калі грузавы цягнік спыніўся, падпальшчыкі знаходзіліся непадалёк ад месца і назіралі за тым, што адбываецца.

Лакаматыўная брыгада пажар ліквідавала.

Следчыя распачалі крымінальную справу за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін.

Nashaniva.com