Мінздароўя: За суткі 1457 выпадкаў каранавіруса

20.11.2020 / 12:53

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1457 выпадкаў каранавіруса (учора — 1382, пазаўчора 1309).

За ўвесь час 120 847 выпадкаў. За ўвесь час таксама выздаравелі і выпісаныя 100 тыс. 749 пацыентаў, праведзена 3 009 490 тэстаў.

За ўвесь час памёр 1081 чалавек, піша Мінздароўя.