З Інстытута гісторыі звальняюць яшчэ аднаго навукоўца

24.11.2020 / 13:37

З Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук у сувязі са сканчэннем кантракта звальняюць навукоўца Андрэя Радамана.

Андрэй Радаман — супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі, з 1998 па 2016 год працаваў у Акадэміі МУС на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Ён займаецца палітычнай гісторыяй ранняга Новага часу; гісторыяй права ў ВКЛ, гісторыяй айчыннага мясцовага самакіравання, парламенцкіх інстытутаў і парламенцкага права, гісторыяй праваахоўных органаў Беларусі. Ён падпалкоўнік міліцыі ў запасе.

Раней стала вядома пра звальненне Мікалая Волкава, Андрэя Шаланды і Кацярыны Крывічанінай.

З Інстытута гісторыі Акадэміі навук масава звальняюць навукоўцаў

Nashaniva.by