Рынкавы кошт Tesla упершыню перавысіў 500 мільярдаў даляраў

24.11.2020 / 18:48

Акцыі вытворцы электрамабіляў Tesla працягваюць імкліва расці. У аўторак рынкавы кошт Tesla упершыню перавысіў адзнаку ў 500 млрд даляраў.

Акцыі Tesla сёлета выраслі амаль на 550%.

Акцыі Tesla выраслі на 4,1% на біржы ў Нью-Ёрку ў пачатку таргоў, дасягнуўшы рэкордна высокіх паказчыкаў у 543,17 даляраў за акцыю і павялічыўшы рынкавую капіталізацыю да больш як 506 млрд даляраў.

Акцыі вытворцаў электрамабіляў і іншых звязаных кампаній па ўсім свеце таксама з задавальненнем купляюць з аптымізмам.

Nashaniva.by