Менск наведае кансультант Дзярждэпартамента ЗША

18.05.2009 / 11:52

Джэк Траўт наведае Беларусь восенню. Ён кансультант Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША ў справе падтрымкі іміджу «брэнд USA».

Візіт арганізоўвае рэйтынгавае агенцтва «Сёмы кантынент».

Джэк Траўт — аўтар шэрагу канцэпцый маркетынгу і бізнэсу, аўтар папулярных кніг «Пазыцыянаванне. Бойка за розумы», «Маркетынгавыя войны», «Новае пазыцыянаванне» ды інш.