Міністр Піневіч патлумачыў, чаму адмянілі планавую меддапамогу ў паліклініках

07.12.2020 / 15:29

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, размаўляючы з журналістамі, растлумачыў, чаму мінскія паліклінікі спынілі планавую медыцынскую дапамогу, піша БелТА.

Як і ў першую хвалю каранавіруса, паліклінічная сетка перайшла ў іншы рэжым працы. У прыватнасці, пацыентам з хранічнымі захворваннямі дапамога аказваецца дома. «Мы павінны рабіць усё, каб не канцэнтраваць пацыентаў у адным месцы без асаблівай неабходнасці», — сказаў Дзмітрый Піневіч.