На Лагойскім тракце «Фальксваген» урэзаўся ў будынак ФОТАФАКТ

10.12.2020 / 13:18

Легкавік урэзаўся ў будынак на Лагойскім тракце ў Мінску, піша Tut.by.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, медыкі, супрацоўнікі ДАІ. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Як пазней паведаміла ДАІ, 69-гадовы кіроўца, які рухаўся па Лагойскім тракце з боку МКАД у напрамку вуліцы Лук'яновіча, на скрыжаванні з Олешава адчуў сябе дрэнна — страціў кіраванне, выехаў за межы праезнай часткі. У выніку ён здзейсніў наезд на агароджу, дарожны знак, транспартны сродак інкасацыі і будынак. Мужчына шпіталізаваны.