На дарогах і вуліцах будзе слізка: абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

12.12.2020 / 10:13

Сіноптыкі нагадваюць, што на дарогах галалёдзіца. Увесь вечар і частку ночы ішоў дождж, а потым узяўся мароз. У Мінску зараз мінус 3,5 градуса (а 10-й раніцы).

Мінус захаваецца цягам дня, будзе нават да пяці градусаў марозу.

Што праўда, у дварах працуюць камунальнікі, яны пасыпаюць дарогі і праезды.

Але будзьце асцярожнымі!

Nashaniva.com