Каля 23-й гімназіі кіроўца таксі заснуў за рулём і ўрэзаўся ў слуп

13.12.2020 / 11:10

Здарэнне адбылося сёння каля 7:50 на праспекце Незалежнасці. Як паведамляе ДАІ, 29-гадовы кіроўца «Фальксвагена» ехаў з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку Казлова/Машэрава.

Каля дома №47 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную апору. Ён патлумачыў, што заснуў. Бачных прыкмет алкагольнага ап'янення няма. 20-гадовага пасажыра з траўмамі даставілі ў бальніцу.