«Пра песню «30 гадоў таму нічэво не было»: давайце пералічу, што было ў навакольных вёсках 30 гадоў таму, а цяпер няма»

13.12.2020 / 11:27

Пра песню «30 гадоў таму нічэво не было».

Вёскі-суседкі.

Вёска Беніца: амбулаторыя, бібліятэка, цудоўная школа, дзве крамы, клуб. Цяпер — адна крама дзяржаўная недагледжаная, якую ўжо шмат разоў зачынялі.

Вёска Клочкава: клуб, ФАП, крама. Цяпер нічога няма.

Вёска Трапалава: добрая школа, крама. Цяпер няма.

Ларыса, Беніца, Маладзечанскі раён