Мінздароўя: За суткі 1911 выпадкаў каранавіруса

15.12.2020 / 15:25

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 1911 выпадкаў каранавіруса (учора 1853, максімум быў 12 снежня — 1975).

За суткі выпісаныя 1658 пацыентаў. Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя — 164 059 выпадкаў. Выздаравелі 141 443 пацыенты.

За ўвесь перыяд час памерлі 1282 чалавекі (дзевяць за суткі).

За суткі выканалі 8704 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 634 324 тэсты.

Nashaniva.com